Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968244_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2018 00:41
10.08.2018 12:51 Грамадства, Палітыка

Сёння ў СК зноў будзе дапытаная галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына

Мінск, 10 жніўня. У Следчым камітэце сёння зноў будзе дапытаная галоўны рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына, паведаміў яе адвакат.

Тым часам у СК у 11 гадзін пачаўся допыт міжнароднага аглядальніка БелаПАН Таццяны Каравянковай, якая была адпушчаная напярэдадні вечарам.

Леўшыну затрымалі 9 жніўня. Яна, як і Каравянкова, з`яўляецца падазронай па крымінальнай справе пра несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК) — па так званай справе БелТА.

Увечары 9 жніўня былі адпушчаныя на свабоду супрацоўнікі партала tut.by, у тым ліку галоўны рэдактар Марына Золатава, і газеты "Белорусы и рынок".

Акрамя Ірыны Леўшынай затрыманым застаецца карэспандэнт "Нямецкай хвалі" Паўлюк Быкоўскі (8 жніўня).
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН