Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968255_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2018 21:06
10.08.2018 13:34 Эканоміка, Фінансы

Курс долара на БВФБ пераадолеў адзнаку 2,05 рубля на фоне падзення расійскага рубля

Мінск, 10 жніўня. 10 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў таннець да доляра на фоне рэзкага патаннення расійскага рубля ўслед за навінамі аб падрыхтоўцы новых санкцый ЗША ў дачыненні да Расіі.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0169 рубля (0,71%) і склаў 2,3538 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0111 рубля (0,54%) да 2,0557 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0213 рубля (0,69%) і склаў 3,0749 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Ён стаў імкліва падаць 8 жніўня, калі ЗША абвясцілі аб новым пакеце санкцый супраць Расіі ў сувязі са "справай Скрыпалёў". Першы этап новых санкцый, як чакаецца, будзе ўведзены 22 жніўня.

На нафтавым рынку базавы гатунак скараціў да мінімуму ўнутрыдзённыя страты, і бараль Brent ацэньваецца ў 72 долары.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 11.30 на 0,6219 рубля і склаў 66,9075 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН