Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968268_123456/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2018 23:50
10.08.2018 15:24 Палітыка, Грамадства

БАЖ і "Вясна" збіраюць подпісы пад патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў

Мінск, 10 жніўня. Беларуская асацыяцыя журналістаў і гомельскі філіял закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" 10 жніўня ініцыявалі кампанію па зборы подпісаў пад патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед журналістаў па "справе БелТА". Подпісы збіраюцца на платформеzvarot.by.

Калектыўны зварот плануецца перадаць у Следчы камітэт, Генпракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта да 19 жніўня.

"Сцвярджаем, што следчыя дзеянні, уключаючы вобыскі ў рэдакцыях і затрыманні, якія блакавалі працу дзвюх навінавых кампаній, несуразмерныя з абвінавачваннямі на адрас журналістаў. Мы ўпэўненыя, што пад выглядам расследавання эканамічнага злачынства хаваецца пераслед па палітычных матывах", — адзначаюць ініцыятары збору подпісаў.

"Лічым, што гэта ўзнікненне падобнай крымінальнай справы ўшчамляе свабоду слова ў Беларусі і накіравана на зачыстку інфармацыйнага поля. Свабода выказвання меркавання з`яўляецца адной з галоўных каштоўнасцяў грамадства. Без плюралізму меркаванняў, якiя адлюстроўваюцца ў незалежных СМІ, развіццё дэмакратычнага грамадства і дзяржавы немагчымае. Патрабуем спыніць крымінальны пераслед журналістаў і ціск на рэдакцыі незалежных СМІ Беларусі", — лічаць яны.

Увечары 9 жніўня былі адпушчаныя на свабоду затрыманыя па "справе БелТА" супрацоўнікі партала tut.by і газеты "Беларусы і рынак", а таксама палітычны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова.

Тым часам цяпер у СК ідзе допыт галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай. У зняволенні застаецца карэспандэнт "Нямецкай хвалі" Паўлюк Быкоўскі (8 жніўня), яго допыт у Следчым камітэце таксама павінен адбыцца 10 жніўня.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН