Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968289_123456/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2018 16:13
10.08.2018 16:41 Палітыка, Эканоміка

Расія прыпыняе выдачу крэдытаў Беларусі і мае намер абмежаваць пастаўкі газу і нафтапрадуктаў

Мінск, 10 жніўня. Расійская Федэрацыя прыпыняе выдачу крэдытаў Беларусі і мае намер абмежаваць пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу, паведаміла агенцтва Рэйтэр са спасылкай на наяўныя ў яго распараджэнні копіі дакументаў "Белнафтахіма".
Беларускі ўрад дадзеную інфармацыю не каментуе, сказаў БелаПАН прэс-сакратар Савета міністраў Уладзіслаў Сычэвіч. У канцэрне "Белнафтахім" таксама адмовіліся ад каментарыяў.

10 жніўня агенцтва Рейтер паведаміла аб планах Расіі абмежаваць бяспошлінныя пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу ў Беларусь з чацвёртага квартала 2018 года, спасылаючыся на страты свайго бюджэту.

"Расійскі бок ініцыяваў спыненне практыкі бесперашкоднага вывазу з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь нафтапрадуктаў.., матывуючы гэта стратамі расійскага бюджэту ва ўмовах павялічанага аб`ёму іх вывазу", — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да пратакола змяненняў міжурадавага пагаднення намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэя Рыбакова, копіяй якой валодае Рэйтэр.

Па гэтай прычыне "часова заблакавана пералічэнне Беларусі двух траншаў крэдытнай лініі ЕФСР (Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця), у ліпені 2018 года прыпыненая выплата па так званаму механізму ператаможкі, а таксама прыпыненая работа па выдзяленні ў 2019 годзе Беларусі дзяржкрэдыту да 1 мільярда долараў".

У дакуменце таксама адзначаецца, што Расія чакае кампенсацыі за пастаўленыя раней у Беларусь нафтапрадукты. "Аднаўленне далейшага супрацоўніцтва... расійскі бок увязвае з вырашэннем пытання па ўстанаўленні забароны на вываз нафтапрадуктаў з РФ у Рэспубліку Беларусь і кампенсацыі страт расійскага бюджэту за раней вывезеныя нафтапрадукты", — адзначаецца ў запісцы Рыбакова.

Праграму аб атрыманні крэдыту на 2 млрд долараў ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця беларускія ўлады падпісалі вясной 2016 года. Крэдыт павінен быць выдзелены ў 2016—2018 гадах сямю траншамі. Беларусь атрымала пяць траншаў на агульную суму 1,6 млрд долараў. Для атрымання астатніх двух траншаў ўлады павінны рэалізаваць комплекс мер у галіне макраэканамічнай палітыкі. Раней Міністэрства фінансаў разлічвала атрымаць апошнія траншы еўразійскага крэдыту на 400 млн долараў у першым квартале 2018 года.

У 2017 годзе Беларусь і Расія таксама дамовіліся аб пастаўках нафты ў аб`ёме 24 млн тон у год. "Да 2018 года ўключна з 24 млн 18 будзе адпраўляцца на перапрацоўку НПЗ нам. Гэта прымальна, выгадна для заводаў. Ну, а 6 млн тон будуць ператаможвацца — такі тэрмін мы прымянілі. Важна, што ўвазныя пошліны ад гэтай ператаможкі будуць паступаць у бюджэт Рэспублiкi Беларусь", — расказваў беларускі віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка.
Аляксандр Ярашэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН