Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968293_225588/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2018 00:24
10.08.2018 19:32 Эканоміка

Спажывецкія цэны ў Беларусі ў ліпені знізіліся на 0,2%, з пачатку года — выраслі на 2,8%

Мінск, 10 жніўня. На 0,2% знізіліся спажывецкія цэны ў Беларусі ў ліпені. За сем месяцаў інфляцыя склала 2,8%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,4%, са снежнем 2017 года — 102,5%.

Харчовыя тавары патаннелі ў ліпені на 0,5%, за сем месяцаў цэны на іх выраслі на 1,9%, цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,02 і 2% адпаведна, на паслугі — на 0,3 і 5,5%.

У маі 2018 года спажывецкія цэны знізіліся на 0,3%, у чэрвені — выраслі на 0,4%.

Нацбанк чакае паводле вынікаў года інфляцыю ніжэй за 6%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН