10.08.2018 16:30 Палітыка, Грамадства
Галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну дапытвалі на працягу дзвюх гадзін, яна па-ранейшаму ў СК
Мінск, 10 жніўня. Допыт галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай ў Следчым камітэце завяршыўся. Ён доўжыўся дзве гадзіны.
Паводле інфармацыі адваката, сёння больш якіх-небудзь працэсуальных дзеянняў з Леўшынай праводзіцца не павінна. Разам з тым яна ўсё яшчэ знаходзіцца ў Следчым камітэце і ці павязуць яе зноў у ізалятар часовага ўтрымання, пакуль невядома. Ірына Леўшына працягвае заставацца ў статусе падазраванай і затрыманай.
Леўшыну затрымалі 9 жніўня. Яна, як і Каравянкова, з`яўляецца падазраванай па крымінальнай справе аб несанкцыянаваным доступе да камп`ютарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК) — так званай справе БелТА.
Увечары 9 жніўня былі адпушчаныя на свабоду супрацоўнікі партала tut.by, у тым ліку галоўны рэдактар Марына Золатава, і газеты "Белорусы и рынок".
Акрамя Ірыны Леўшынай затрыманым застаецца карэспандэнт "Нямецкай хвалі" Павел Быкоўскі (з 8 жніўня).