Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968321_458222/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2018 21:05
10.08.2018 18:16 Грамадства, Палітыка

Еўрапейскія "зялёныя" выступаюць у падтрымку беларускіх журналістаў

Мінск, 10 жніўня. Еўрапейская зялёная партыя выступіла ў падтрымку затрыманых 7—9 жніўня беларускіх журналістаў.

У сацыяльных сетках арганізацыі з'явіўся банар з хэштэгам "Свабода прэсы" і заклікам да салідарнасці з затрыманымі ў Беларусі журналістамі.

"Мы падтрымліваем пазіцыю Беларускай партыі "Зялёныя" і рашуча асуджаем націск на прэсу, што адбываецца цяпер у Беларусі. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых журналістаў, паважання свабоды прэсы і празрыстага расследавання справы", — гаворыцца ў заяве.

Еўрапейская зялёная партыя (Еўразялёныя) — палітычная партыя, якая дзейнічае як федэрацыя палітычных партый, што падтрымліваюць "зялёную палітыку" па ўсёй Еўропе. Беларуская партыя "Зялёныя" уваходзіць у Еўрапейскую зялёную партыю ў якасці назіральніка.

Затрыманні журналістаў па "справе БелТА", распачатай паводле ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі), пачаліся 7 жніўня.

Увечары 9 жніўня былі адпушчаныя на волю супрацоўнікі партала tut.by і газеты "Белорусы и рынок", а таксама палітычны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова.

Вечарам 10 жніўня на волю выйшлі галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына (затрыманая 9 жніўня) і карэспандэнт "Нямецкай хвалі" Павел Быкоўскі (8 жніўня).
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН