Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/by_media_gomel-haker/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2018 00:54
10.08.2018 11:45 Фота

У Рэчыцы асудзілі беларускага хакера, якога затрымала ФБР

    Паглядзець Паглядзець
Суд Рэчыцкага раёна 9 жніўня вынес прыгавор у дачыненні да 33-гадовага мясцовага жыхара Сяргея Ярца. Ён абвінавачваўся па частцы 1 артыкула 354 КК (распрацоўка камп'ютарных праграм або ўнясенне змяненняў у існуючыя праграмы з мэтай несанкцыянаванага знішчэння, блакавання, мадыфікацыі або капіравання інфармацыі).

Гэта першая справа ў гісторыі Беларусі, калі за кіберзлачыннасць грамадзяніна затрымала ФБР пры сумеснай аперацыі з СК.

Суд Рэчыцкага раёна ў асобе суддзі Станіслава Іванюценкі прызнаў Сяргея Ярца вінаватым у парушэнні артыкула 354 КК і аштрафаваў яго на 120 базавых велічынь. Але з-за  таго што абвінавачаны каля шасці месяцаў правёў у СІЗА, штраф ён плаціць не будзе.

Сяргей Ярац у добраахвотным парадку ўнёс у бюджэт суму — прыбытак ад злачыннай дзейнасці, які склаў 11 тысяч рублёў.
Фота БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН