Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/11/968370_123456/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 14:59
11.08.2018 12:47 Грамадства

ГУУС: Супрацоўнікі АМАП выратавалі дзяўчыну ад самагубства на вуліцы Зыбіцкая ў Мінску

Мінск, 11 жніўня. Супрацоўнікі АМАП выратавалі дзяўчыну ад самагубства на вуліцы Зыбіцкая ў Мінску, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

11 жніўня раніцай у аператыўна-дзяжурную часць Цэнтральнага РУУС паступіла паведамленне, што на даху аднаго з будынкаў на вуліцы Зыбіцкая знаходзіцца дзяўчына і мае намер з яго саскочыць.

Супрацоўнікі АМАП, якія дзяжурылі непадалёк, прыбылі на месца здарэння. Паводле слоў супрацоўнікаў міліцэйскага спецназа, дзяўчына хацела скінуцца з даху з-за канфлікту ў сям`і.

"У той час як два супрацоўнікі АМАП "абходнымі шляхамі" спрабавалі непрыкметна прабрацца на дах, трэці знізу адцягваў увагу дзяўчыны. Як толькі міліцыянерам удалося трапіць на дах, яны выбудавалі з ёй дыялог, дзякуючы чаму наблізіліся і адвялі яе на бяспечную адлегласць ад парапета", — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку зладжаных дзеянняў дзяўчына была выратаваная і пасля перададзеная брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239