Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/12/968290_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:03
12.08.2018 11:18 Эканоміка, Грамадства

Белстат: Аб'ём сродкаў, накіраваных на жыллёвае будаўніцтва ў першым паўгоддзі, павялічыўся на 6% да 2 млрд рублёў

Мінск, 12 жніўня. У першым паўгоддзі 2018 года аб'ём сродкаў, накіраваных у рэспубліцы на жыллёвае будаўніцтва, склаў 2 млрд рублёў (19,5% да агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал) і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах павялічыўся на 6%. Такія звесткі публікуе Белстат у аглядзе, прысвечаным Дню будаўніка, які адзначаецца ў другую нядзелю жніўня.

Арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў першым паўгоддзі бягучага года пабудавана 19,3 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 679,2 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 622,8 тыс. кв. метраў агульнай плошчы (37,1% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля), з іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 413,5 тыс. кв. метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 460,1 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля, або 27,4% ад агульнага ўводу жылля па рэспубліцы.

У бягучым годзе ў рэспубліцы ўведзены ў эксплуатацыю шэраг аб'ектаў сацыяльнага прызначэння: дзіцячы сад на 150 месцаў па вул. Шырмы ў Мінску; дзіцячы сад у 19-м мікрараёне Гомеля на 60 месцаў; Стаматалагічнае аддзяленне Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы на 182 наведванні ў змену (пасля рэканструкцыі); новы тэрапеўтычны корпус на 300 ложкаў, у 4-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску; новыя неонатальны і хірургічны корпуса на 238 ложкаў, у дзіцячай абласной клінічнай бальніцы па вул. Жаркоўскага ў Гомелі; Цэнтральная раённая бальніца на 50 ложкаў у Мёрах.

У будаўніцтве ў 2017 годзе было занята 280,7 тыс. чалавек, або 6,4% усіх занятых у эканоміцы рэспублікі. Удзельная вага будаўніцтва ў фарміраванні валавога ўнутранага прадукту ў 2017 годзе склала 5,3%.

На пачатак 2018 года сярод работнікаў арганізацый будаўніцтва рабочыя складалі 74,1%, служачыя — 25,9%. На долю моладзі ва ўзросце да 31 года прыпадала 22,4%. Кожны пяты работнік будаўнічай галіны мае вышэйшую адукацыю.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239