Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/13/968436_778899/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:50
13.08.2018 09:09 Грамадства, Палітыка

Суд Партызанскага раёна 13 жніўня разгледзіць скаргу журналіста Быкоўскага на яго затрыманне

Мінск, 13 жніўня. Суд Партызанскага раёна Мінска раніцай 13 жніўня разгледзіць скаргу адваката карэспандэнта "Нямецкай хвалі" Паўла Быкоўскага на яго затрыманне. Журналіст лічыць затрыманне незаконным і неабгрунтаваным.

"На жаль, працэс пройдзе ў закрытым рэжыме", — паведаміў Быкоўскі ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

Журналіст і медыяаналітык Павел Быкоўскі быў затрыманы 8 жніўня на 72 гадзіны ў межах "справы БелТА". Перад гэтым у яго кватэры быў праведзены вобыск з канфіскацыяй электронных носьбітаў інфармацыі і банкаўскіх карт, у тым ліку якія належаць жонцы-журналістцы і дачцэ-школьніцы. 10 жніўня Быкоўскі быў адпушчаны пасля допыту ў Следчым камітэце, які вядзе справу.

Быкоўскі застаецца ў статусе падазраванага, абвінавачанне супраць яго не выстаўлялі. Журналіст даў падпіску пра нераскрыванне.

Яго жонка Вольга заявіла 10 жніўня, што будзе рыхтаваць скаргу на канфіскаванне ў яе і дочкі тэхнікі і банкаўскіх карт.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239