Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/13/968440_445588/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 16:12
13.08.2018 09:16 Грамадства

Верталёт Мі-8, на борце якога былі 16 чалавек, у тым ліку беларус, здзейсніў жорсткую пасадку ў гарах Таджыкістана

Мінск, 13 жніўня. Верталёт Мі-8 з альпіністамі на борце зрабіў вечарам 12 жніўня жорсткую пасадку ў нізоўях ледніка Фартамбек на поўначы Таджыкістана.

На борце верталёта былі 13 альпіністаў, якія ажыццявілі ўзыходжанне на пік Ісмаіла Самані (11 расіян, беларус і іспанец), а таксама тры члены экіпажа — грамадзяне Таджыкістана. Яны змаглі выйсці на сувязь з экстраннымі службамі і паведамілі, што разбіваюць лагер на ноч.

Як перадаў тэлеканал "МИР 24", да месца аварыі вылецелі два верталёты з ратавальнікамі і медыкамі на борце.

Пік Ісмаіла Самані (былы пік Камунізму) лічыцца самым высокім пунктам Таджыкістана і былога СССР (7.495 метраў).
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239