Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/13/968451_102058/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 16:22
13.08.2018 12:22 Грамадства, Эканоміка

Прызначаныя новыя кіраўнікі "Кінавідэапракату" і Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі

Мінск, 13 жніўня. Прызначаныя новыя кіраўнікі сталічнага "Кінавідэапракату" і Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.

Як паведамляе Мінгарвыканкам, на пасаду генеральнага дырэктара УП "Кінавідэапракат" прызначаны Павел Скалабан. Раней ён займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

На пасадзе галоўнага сталічнага ідэолага Скалабана змяніў Сяргей Шэндзік, раней яго першы намеснік.

Юрый Кукашук прызначаны генеральным дырэктарам ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка". Раней ён займаў пасаду галоўнага інжынера гэтага аб`яднання.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239