Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/14/968581_780012/
Дата раздрукоўкі: 04.08.2021 20:48
14.08.2018 10:55 Грамадства

СК распачаў крымінальную справу па факце ДТЗ у Іўеўскім раёне, у якім пацярпелі сем чалавек

Мінск, 14 жніўня. Іўеўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартнага сродку, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 2 арт. 317 КК), паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

12 жніўня прыблізна ў 20.00 у Іўеўскім раёне на 133-м км аўтадарогі М-6 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча сутыкнуліся аўтамабіль "Фольксваген-Транспарцёр", які рухаўся ў бок Гродна пад кіраваннем 58-гадовага жыхара Навагрудскага раёна, з аўтамабілем "Мерседэс-Бенц-Спрынтар Bus-Master 3515". "Мерседэс" рухаўся ў напрамку Мінска, ім кіраваў 47-гадовы жыхар Мазыра.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння абодва кіроўцы, а таксама 33-гадовы падменны кіроўца "Мерседэса" і чацвёра пасажыраў 1971—1994 гадоў нараджэння (работнікі будаўнічай кампаніі з Гомельскай і Мінскай абласцей) з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжару шпіталізаваныя.

Для высвятлення абставін здарэння следчыя з удзелам экспертаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці агледзелі месца ДТЗ, правялі іншыя працэсуальныя і следчыя дзеянні. Прызначаныя шэраг экспертыз. Збіраюцца матэрыялы, якія характарызуюць кіроўцаў. Устаноўлена, што за парушэнні патрабаванняў ПДР абодва неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Фізічны стан абодвух высвятляецца.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239