Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/14/968693_123456/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 21:13
14.08.2018 20:38 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка распарадзіўся перавесці Аршанскі раён на рэжым асаблівага функцыянавання

Мінск, 14 жніўня. Аляксандр Лукашэнка 14 жніўня на нарадзе ў Оршы распарадзіўся перавесці Аршанскі раён на рэжым асаблівага функцыянавання, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Фактычна гэта азначае, што павышаны попыт за дысцыпліну і дасягненне пазначаных задач будзе як з кіраўнікоў усіх узроўняў, так і з работнікаў, якія кожны на сваім месцы павінны зрабіць уклад у агульную справу. Паспяховая рэалізацыя намечанага стане "лакмусавай паперкай" не толькі для адказных асоб, але і для ўсёй краіны, узорам таго, як неабходна развіваць сярэднія па памеры гарады і раённыя цэнтры", — гаворыцца ў паведамленні.

У цэлым, як адзначае прэс-служба Лукашэнкі, падчас нарады ён "выказаў немалую долю крытыкі" на адрас усіх кіраўнікоў высокага ўзроўню, адказных за рэалізацыю дадзеных раней даручэнняў, — кіраўніцтва ўрада, Адміністрацыі і Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Савета бяспекі, губернатара і іншых прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, а таксама старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, які курыруе Віцебскую вобласць.

"Гэта ваша праца як начальніка штаба (Адміністрацыя прэзідэнта), і таго ж Шэймана, і таго ж Андрэйчанкі. Ён адказны тут разам з памочнікам Субоціным. Сядзяць, як мышы пад венікам. Я вас для чаго сюды накіраваў? Агіднае стаўленне да справы!", — падкрэсліў афіцыйны лідар.

"Прэзідэнт патрабуе, а ва ўрадзе разумныя сядзяць — "ды пофіг, што ён там патрабуе". І ў гэтым вінаватыя вы, я вам гэта публічна пры ўсіх кажу. Вы, былы кіраўнік маёй адміністрацыі, не стварылі ва ўрадзе напружання, каб рашэнні прэзідэнта былі бездакорна выкананы, — раскрытыкаваў кіраўнік дзяржавы работу прэм'ер-міністра Кабякова. — Я вас папярэджваў: працаваць там трэба, як у ваенны час. І Шэймана туды паслаў, які ні чорта не зрабіў у плане кантролю. Ні чорта — генерал! Таму вы мне не расказвайце".

Па выніках нарады Лукашэнка даручыў вызначыць працоўную групу з ліку службовых асоб, якая зоймецца пытаннямі развіцця раёна. Яе першае пасяджэнне адбылося ў Оршы неўзабаве пасля ад'езду кіраўніка дзяржавы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239