Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/15/968788_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:02
15.08.2018 14:14 Культура, Грамадства

Развітанне з Мікалаем Кірычэнкам пройдзе 16 жніўня на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра

Мінск, 15 жніўня. Развітанне з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам пройдзе 16 жніўня на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Пачатак цырымоніі запланаваны на 10 гадзін. Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 12 гадзін. Пахаванне пройдзе на Усходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.

Народны артыст памёр 14 жніўня на 73-м годзе жыцця.

Мікалай Кірычэнка нарадзіўся 16 сакавіка 1946 года ў Маладзечне. У 1969 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1969 па 1971 гады — акцёр Брэсцкага абласнога тэатра драмы. З 1971 года — у складзе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 2005—2009 гадах — дырэктар Купалаўскага тэатра. Вядомы шматлікімі ролямі ў кіно, у тым ліку ў фільмах "У жніўні 44-га", "Анастасія Слуцкая".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239