Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/15/968860_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 16:05
15.08.2018 17:54 Грамадства

Бізнесмен Аркадзь Ізраілевіч выставіў газеце "Новы час" іск у памеры 40 тысяч рублёў

Мінск, 15 жніўня. Бізнесмен Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд Савецкага раёна Мінска іск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ў дачыненні да газеты "Новы час" за публікацыю шэрагу матэрыялаў, прысвечаных сітуацыі вакол працы рэстараннага комплексу "Паедзем паядзім" ў Курапатах — месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Ісцец мае намер запатрабаваць ад недзяржаўнай газеты 40 тысяч рублёў і яшчэ тысячу — ад аўтара згаданых матэрыялаў Дзяніса Івашына, паведамляе сайт газеты.

Як адзначае Ізраілевіч, з апублікаваных артыкулаў вынікае, што менавіта ён і кампанія, што яму належыць — ТАА "ІВ", — з`яўляюцца канчатковым бенефіцыярам будаўніцтва ў Курапатах рэстарана "Паедзем паядзім", які выклікаў супярэчлівыя водгукі ў грамадстве. "У шэрагу асоб пасля чытання артыкулаў склалася ўстойлівае негатыўнае стаўленне да мяне як да бізнесмена, здольнага забудоўваць месцы гістарычнай памяці для атрымання камерцыйнай выгады", — піша ісцец.

Ізраілевіч не адмаўляе, што добра знаёмы з бізнесменамі, якія фігуруюць у артыкулах Івашына, але сцвярджае, што не мае ніякага юрыдычнага дачынення да будаўніцтва рэстарана "Паедзем паядзім" і тых кампаній, якія былі названыя ў публікацыі.

Папярэдняе судовае пасяджэнне па іску прызначанае на 29 жніўня.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239