Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/15/968884_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 00:22
15.08.2018 19:39 Грамадства

Лукашэнка змяніў начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама

Мінск, 15 жніўня. Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Аляксандра Васільева начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 жніўня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Іншым указам кіраўнік дзяржавы вызваліў ад гэтай пасады генерал-маёра міліцыі Уладзіміра Захарчука і залічыў яго ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў.

На пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Захарчук быў прызначаны ў верасні 2014 года.

Аляксандр Васільеў нарадзіўся 24 сакавіка 1975 года ў Магілёве. Скончыў Магілёўскі факультэт Акадэміі міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь (1994г.), Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь (1999г.), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2013г.).

Службу ў органах унутраных спраў пачынаў оперупаўнаважаным аддзялення крымінальнага вышуку службы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Кастрычніцкага райвыканкама Магілёва ў 1994 годзе. З 1994 года па 2009 год служыў у Кастрычніцкім РАУС Магілёва, прайшоў шлях ад оперупаўнаважанага да начальніка аддзела ўнутраных спраў. З красавіка 2009 года па май 2014 года — начальнік УУС Бабруйскага гарвыканкама.

Мае дзяржаўныя ўзнагароды: ордэн "За асабістую мужнасць" (2018г.), медаль "За бездакорную службу" 3-й і 2-й ступеняў (2009, 2015гг.), "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" (2017г.).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239