Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/15/968895_123456/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:00
15.08.2018 21:04 Палітыка, Грамадства

Журналісту Паўлюку Быкоўскаму ў Следчым камітэце вярнулі банкаўскія карткі, але аргтэхніку пакінулі для праверкі

Мінск, 15 жніўня. Карэспандэнт радыё Deutsche Welle ("Нямецкая хваля") Быкоўскі быў выкліканы ў сераду, 15 жніўня, у Следчы камітэт Беларусі па так званай справе БелТА.

Журналісту вярнулі канфіскаваныя раней банкаўскія карткі яго і жонкі, але аргтэхніку следчыя пакінулі ў сябе для праверкі. Інфармацыяй пра гэта Быкоўскі падзяліўся на сваёй старонцы ў "Фейсбуку".

Яму, у прыватнасці, вярнулі абодва канфіскаванія жорсткія дыскі, аднак камп`ютар, ноўтбук і іншую аргтэхніку следства пакуль пакінула ў сябе для праверкі матэрыялаў.

Журналіст і медыяаналітык Павел Быкоўскі быў затрыманы 8 жніўня на 72 гадзіны ў рамках "справы БелТА" — аб несанкцыянаваным доступе да камп`ютарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК).

Перад гэтым у яго кватэры быў праведзены вобыск з канфіскацыяй электронных носьбітаў інфармацыі і банкаўскіх картак, у тым ліку якія належаць жонцы-журналістцы. Карэспандэнт Deutsche Welle быў дастаўлены ў СК, а падчас вобыску былі канфіскаваныя камп`ютары, планшэты, тэлефоны, USB-назапашвальнікі і іншая тэхніка рэпарцёра.

Вызвалены пасля допыту ў СК ўвечары 10 жніўня Быкоўскі застаецца ў статусе падазраванага, абвінавачанне супраць яго не вылучалі. Журналіст даў падпіску аб неразгалошванні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239