Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/17/969075_589647/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2018 22:47
17.08.2018 13:18 Грамадства

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу аб махлярстве, ад якога пацярпелі 66 чалавек

Мінск, 17 жніўня. Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Першамайскага раёна Віцебска крымінальную справу ў дачыненні да 24-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра. Яе вінавацяць у махлярстве, ад якога пацярпелі 66 чалавек.

Як паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры, з 2016 года жанчына "падманам, злоўжываючы даверам знаёмых, на падставе паездкі на вяселле, арганізацыі фотасесій і іншых абставінаў, супрацьпраўна завалодала чужой маёмасцю і распарадзілася ёю па сваім меркаванні".

Акрамя таго, яна размясціла ў інтэрнэце на сайтах kufar.by і vk.com аб'явы аб продажы жаночых футраў, калясак, дзіцячага адзення і іншых рэчаў, якіх у яе не было. Жанчына праглядала згаданыя сайты, каб выявіць людзей, якія жадалі набыць гэтыя тавары. Далей яна паведамляла патэнцыйным пакупнікам аб наяўнасці ў яе такіх рэчаў, магчымасці прадаць і перадаць іх грамадскім транспартам ці іншым спосабам.

Жанчына завалодала і спрабавала завалодаць грашыма людзей, якія яны пераводзілі на банкаўскія карткі асоб, не дасведчаных аб яе злачынным намеры.

Абвінавачаная нанесла матэрыяльны ўрон больш як на 18 тыс. рублёў, значную частку якога кампенсавала да накіравання справы ў суд. Яе дзеянні кваліфікаваныя як махлярства на падставе ч. 1 арт. 209, ч. 2 арт. 209 КК і замах на махлярства на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 3 арт. 209 КК.

Раней выкарыстаную да жанчыны меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пракурор пакінуў без зменаў.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН