Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/17/969096_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2018 22:29
17.08.2018 14:06 Грамадства

У Жлобінскім раёне пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з канём

Мінск, 17 жніўня. У Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці ноччу 17 жніўня пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з канём, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У 2 гадзіны 10 хвілін ратавальнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС выехалі па паведамленні аб дарожна-транспартным здарэнні на трасе М5 у раёне вёскі Завод.

На месцы высветлілася, што рэйсавы аўтобус "Неаплан" 2003 года выпуску сутыкнуўся з канём, які разбіў лабавое шкло і ўляцеў у салон. У выніку жывёла апынулася заціснутая ў салоне.

У момант ДТЗ у аўтобусе знаходзіліся 29 пасажыраў, два кіроўцы, якія пакінулі аўтобус самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Ратавальнікі пры дапамозе адмысловага абсталявання і інструментаў дасталі каня з салона аўтобуса. Пасажыраў праз паўтары гадзіны пасля здарэння забраў з месца ДТЗ новы аўтобус.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН