Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/17/969112_102058/
Дата раздрукоўкі: 08.12.2019 06:48
17.08.2018 14:44 Грамадства

У Гродне міліцыя праводзіць разбор у дачыненні да мясцовага жыхара, які павесіў свайго сабаку

Мінск, 17 жніўня. У Гродне міліцыя праводзіць разбор у дачыненні да мясцовага жыхара ў сувязі з жорсткім абыходжаннем з жывёлай.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, некалькі дзён таму жыхар прыватнага дома ў мікрараёне Грандзічы павесіў свайго дваровага сабаку. Паводле слоў мужчыны, калі ён выйшаў на двор, сабака пачаў паводзіць сябе агрэсіўна. Ён злавіў жывёліну і павесіў на дрэве.

Праз некалькі дзён мёртвага сабаку ўбачылі мясцовыя жыхары і паведамілі ў міліцыю.

"Асоба мужчыны, які пазбавіў жыцця гадаванца, устаноўленая, праводзіцца праверка, грамадзянін можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці", — гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з ч. 1 арт. 339-1 КК, жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яе гібель або калецтва, здзейсненае з хуліганскіх, карыслівых ці іншых нізкіх жаданняў альбо ў прысутнасці заведама малалетняга, караецца грамадскімі работамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да года, або арыштам.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН