Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/17/969127_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.11.2018 16:24
17.08.2018 15:35 Грамадства

У Івацэвіцкім раёне забіты ўчастковы міліцыянер, злачынца забарыкадаваўся дома

Мінск, 17 жніўня. У вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці забіты ўчастковы міліцыянер, другі паранены, паведаміў Следчы камітэт.

Следча-аператыўная група знаходзіцца на месцы здарэння. Паводле інфармацыі прэс-службы СК, у адным з двароў вёскі Бабровічы забіты ўчастковы інспектар міліцыі, 1976 года нараджэння, яшчэ адзін, 1995 года нараджэння, — паранены і цяпер шпіталізаваны.

Паводле папярэдніх дадзеных, каля 12 гадзін 17 жніўня непрацуючы жыхар вёскі Бабровічы, 1961 года нараджэння, калі да яго прыйшлі ўчастковыя для праверкі законнасці захоўвання зброі ў насельніцтва, пачаў страляць са стрэльбы па супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Ён забарыкадаваўся дома, адмаўляецца здацца і пагражае працягам стральбы.

На месцы спецаперацыі працуе кіраўніцтва МУС, Следчага камітэта, следча-аператыўная група.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН