Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/17/969134_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2018 22:42
17.08.2018 16:10 Грамадства, Эканоміка

Савет па развіцці прадпрымальніцтва прапаноўвае сфарміраваць адзіны рэсурс з інфармацыяй пра даходы грамадзян

Мінск, 17 жніўня. Савет па развіцці прадпрымальніцтва прапануе сфарміраваць адзіны рэсурс, які канцэнтруе інфармацыю аб даходах грамадзян з розных крыніц. Адпаведны зварот накіраваны ва ўрад, паведамляе сайт савета.

У адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 29 жніўня 2016 года № 332 "Аб даванні безнаяўных жыллёвых субсідый" з 1 студзеня 2019 года для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў уводзіцца абавязак падаваць у падатковыя органы звесткі аб даходах, якія выплачваюцца фізічным асобам, уключаючы ўзнагароджаннi па працоўных дагаворах, грамадзянска-прававых дагаворах, разлікі з заснавальнікамі і іншыя даходы. Акрамя таго, прадугледжваецца, што арганізацыі і ІП павінны будуць прадстаўляць даныя аб пазыках, крэдытах, падаходны падатак з якіх выплачваецца за кошт сродкаў гэтых арганізацый.

На думку членаў савета, увядзенне дадатковай справаздачнасці выкліча негатыўную рэакцыю з боку як прыватных, так і дзяржаўных прадпрыемстваў, бо падаванне такога шырокага спектру персанальных дадзеных запатрабуе значных выдаткаў часу і наяўнасці спецыяльнага персаналу, а, такім чынам, пацягне значныя фінансавыя выдаткі.

"Больш за тое, індывідуальныя звесткі пра некаторых даходы, што выплачваюцца наймальнікам, ужо падаюцца ў розныя дзяржаўныя органы, у прыватнасці ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Таму паралельнае падаванне адной і той жа інфармацыі ў розныя адрасы не проста эканамічна немэтазгоднае, але нават абсурднае", — упэўненыя ў савеце.

На думку аўтараў прапановы, фарміраванне адзінага інфармацыйнага рэсурсу забяспечыла б магчымасць назапашвання, захоўвання і атрымання актуальных і рэпрэзентатыўных дадзеных, неабходных для выпрацоўкі і рэалізацыі розных сацыяльна-эканамічных праектаў і праграм.

Паводле інфармацыі савета, урад павінен прыняць па гэтым пытанні узгодненае рашэнне да 1 верасня.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН