Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/17/969138_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.09.2018 15:49
17.08.2018 15:56 Грамадства

Жыхар Івацэвіцкага раёна, які забіў аднаго міліцыянера і параніў іншага, абясшкоджаны і затрыманы

Мінск, 17 жніўня. Абясшкоджаны мужчына, які страляў у міліцыянераў у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, паведаміў Следчы камітэт.

"У выніку спецаперацыі, праведзенай супрацоўнікамі АМАП, жыхар вёскі Бабровічы абясшкоджаны і затрыманы", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдніх дадзеных, каля 12 гадзін 17 жніўня непрацуючы жыхар вёскі Бабровічы, 1961 года нараджэння, калі да яго прыйшлі ўчастковыя для праверкі законнасці захоўвання зброі ў насельніцтва, пачаў страляць са стрэльбы па супрацоўніках праваахоўных органаў.

Участковы інспектар Івацэвіцкага РАУС маёр міліцыі 1976 года нараджэння памёр на месцы, другі супрацоўнік 1995 года нараджэння з агнястрэльным раненнем знаходзіцца ў рэанімацыі.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН