Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/17/eu_969060_454556/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2018 22:47
17.08.2018 09:21 Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

У Варшаве затрымалі беларуса, які падазраецца ў абразе польскага сцяга

Мінск, 17 жніўня. У Варшаве паліцыя затрымала 35-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў абразе польскага сцяга.

Як паведамляе польскае выданне Wprost, раніцай 14 жніўня на вуліцы Прыгожай беларус выгульваў сабак. Мужчына падышоў да абеліска загінулым салдатам Арміі Краёвай, узяў адзін з усталяваных каля яго польскіх сцягоў і кінуў яго сваім сабакам. Затым пачаў таптаць сцяг нагамі.

Сведкай стала мясцовая жыхарка, якая выклікала паліцыю.

Беларуса затрымалі. Яму выстаўленае абвінавачанне ў абразе польскага сцяга. Крымінальны кодэкс Польшчы прадугледжвае за гэтае злачынства да года пазбаўлення волі.

Минск, 17 августа. В Варшаве полиция задержала 35-летнего гражданина Беларуси, который подозревается в оскорблении польского флага.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН