Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/18/969196_741258/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:30
18.08.2018 12:43 Эканоміка, Грамадства

Урад ухваліў праект пагаднення з Узбекістанам аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій

Мінск, 18 жніўня. Пастановай Савета міністраў Беларусі ад 16 жніўня № 605 ухвалены праект пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій у якасці асновы для правядзення перамоў.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі ўпаўнаважаны на правядзенне перамоў па праекце пагаднення з дазволам пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, паведамляе прэс-служба ўрада.

Ведамству таксама дэлегаванае права на падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН