Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/19/969258_969259/
Дата раздрукоўкі: 18.05.2021 17:01
19.08.2018 14:06 Палітыка

Лукашэнка: Выбары прэзідэнцкія мы правядзем строга па канстытуцыі нашай краіны

Мінск, 19 жніўня. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі будуць праведзены "строга па канстытуцыі", заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня пры прызначэнні новага ўрада, рэагуючы на каментарыі ў СМІ.

Лукашэнка адзначыў, што некаторыя намякаюць на выбары і кажуць пра тое, што прынятыя рашэнні — гэта папулізм, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Я, калі прачытаў, сам падумаў, а калі ў нас выбары прэзідэнцкія? Аказваецца, у нас у 2020 годзе толькі тэрмін. Гэта яшчэ паўтэрміна. Які папулізм пад выбары? Гэта камусьці хочацца, каб выбары былі заўтра ці паслязаўтра. Але я ўжо на гэта пытанне адказваў. Выбары прэзідэнцкія мы правядзем строга па канстытуцыі нашай краіны. У нас няма ніякай неабходнасці сёння ці заўтра праводзіць прэзідэнцкія выбары і пад гэта развіваць нейкі папулізм. Дурасць несусветная!" — заявіў ён.

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, адказваючы 2 красавіка ў парламенце на пытанні журналістаў аб тэрмінах правядзення наступных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, заявіла: "Я казала, што буду ставіць пытанне восенню гэтага года, таму да восені я не гатовая адказаць ні на адно ваша пытанне, прынамсі, па тэрмінах выбараў". Паводле яе слоў, калі будзе вырашана датэрмінова праводзіць наступныя прэзідэнцкія выбары, то гэта пытанне будзе вырашаць парламент, калі парламенцкія — то прэзідэнт. "Але пакуль, калі казаць пра перыяд гэтага года, гэта ўсяго толькі папярэднія палітычныя кансультацыі", — удакладніла кіраўнік ЦВК.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239