Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/21/969442_969443/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:49
21.08.2018 09:22 Грамадства

У Мінску затрыманы падпальшчык дзвярэй у пад'ездзе аднаго з жылых дамоў у раёне станцыі Калядзічы

Мінск, 21 жніўня. У Мінску затрыманы падпальшчык дзвярэй у пад'ездзе аднаго з жылых дамоў у раёне станцыі Калядзічы.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у міліцыю паступілі тры паведамленні аб падпале ўваходных дзвярэй у кватэры ў раёне чыгуначнай станцыі Калядзічы. Следча-аператыўнай групе ўдалося затрымаць зламысніка — 29-гадовага жыхара сталіцы, які нідзе не працуе.

Ён растлумачыў, што ўчыніў падпалы пасля застолля з сябрамі па дарозе дадому. У пад'ездзе аднаго з дамоў у раёне станцыі Калядзічы мужчына запалкамі падпаліў дыванок каля ўваходных дзвярэй на першым паверсе. Суседзі, адчуўшы пах гару ў пад'ездзе, разбудзілі гаспадыню кватэры, але зламысніку ўдалося ўцячы. У гэтым жа пад'ездзе ён падпаліў два сядлы ў дзіцячых ровараў, а затым паспрабаваў падпаліць дзверы свайго сябра і сваіх суседзяў. Агонь пашкодзіў абшыўку трох уваходных дзвярэй, два ровары і два дыванкі.

Фігурант змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да яго Кастрычніцкім (Мінска) РАСК распачата справа па ч. 2 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя часткі гэтага артыкула прадугледжвае абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі ад трох да дзесяці гадоў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239