Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/21/969447_969448/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:20
21.08.2018 09:36 Грамадства

У выніку падпалу ў Нясвіжскім раёне згарэла 400 тон саломы

Мінск, 21 жніўня. У Нясвіжскім раёне згарэла 400 тон саломы, паведамляе прэс-служба МНС.

Пра пажар у вёсцы Іванава Нясвіжскага раёна паведаміў ратавальнікам 20 жніўня ў 21.31 сведка. Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца здарэння, выявілі ў полі пяць сцірт саломы, якія гарэлі адкрытым полымем. Салома належыць адной з мясцовых гаспадарак.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. 400 тон саломы знішчана. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — падпал.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239