Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/21/969528_896532/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 08:55
21.08.2018 16:05 Палітыка

У Мінску пасля месячнага перапынку праходзяць перамовы па Украіне

Мінск, 21 жніўня. У Мінску ў другой палове дня 21 жніўня пачаўся чарговы раўнд перамоў аб урэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Праходзяць сустрэчы трох з чатырох падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту: па палітычных, па гуманітарных і па пытаннях бяспекі. Падгрупа па эканоміцы не збіралася. Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для СМІ рэжыме.

22 жніўня сустрэчы падгруп атрымаюць працяг, у другой палове дня чакаецца пасяджэнне самой кантактнай групы.

Папярэдні раўнд перамоў у беларускай сталіцы адбыўся 25 ліпеня, пасля чаго кантактная група пайшла на канікулы. Паводле вынікаў гэтага раўнда спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва і колькасць выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны скарачаюцца.

"У першую чаргу я хацеў бы адзначыць, што перамір'е, узгодненае ў сувязі з пачаткам уборкі ўраджаю, працягвае прыносіць вынікі, — сказаў ён. — Па-першае, паводле папярэдніх звестак спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, з 1 ліпеня значна зменшылася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню, а таксама скарацілася колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. У прыватнасці, згодна са СММ, на гэты момант не было зарэгістравана ніводнай гібелі сярод цывільнага насельніцтва з пачатку гэтага перамір'я".

"Па-другое, хачу яшчэ раз нагадаць, што і агульная колькасць ахвяр сярод цывільных сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скарацілася больш як удвая. Гэта заўважна. Спадзяюся, што гэтыя тэндэнцыі захаваюцца. Я заклікаю бакі прыкласці ўсе намаганні для далейшага строгага захавання рэжыму спынення агню", — заявіў дыпламат.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН