Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/21/969595_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:29
21.08.2018 22:05 Эканоміка, Грамадства

"МТС" пакрыў сувяззю 4G новыя гарады і пасёлкі Мінскай і Гомельскай абласцей

Мінск, 21 жніўня. Мабільны аператар "МТС" працягвае пашыраць тэрыторыю пакрыцця і ёмістасць сеткі LTE (4G) у рэгіёнах Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба кампаніі, сувязь 4G стала даступная абанентам аператара яшчэ ў 11 населеных пунктах. Усяго ў краіне запрацавала больш за 150 дадатковых базавых станцый, у тым ліку там, дзе ўжо ёсць LTE.

Новыя базавыя станцыі LTE ўпершыню з'явіліся ў вёсках Паповічі, Скураты, Сухарукія, Копішча, Табары, Багатырова, Малая Валоўшчына, Аксакаўшчына, Палявая, Лашаны Мінскай вобласці і ў горадзе Брагін — у Гомельскай.

Сёння перавагамі сувязі 4G ад "МТС" могуць карыстацца жыхары больш як 170 населеных пунктаў рэспублікі.

Мабільны аператар развівае LTE сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud: усяго з пачатку года ў краіне запрацавала 587 базавых станцый LTE. У планах да канца 2018 года ахапіць сувяззю чацвёртага пакалення практычна ўсе рэгіёны Беларусі.

Long Term Evolution (LTE, 4G) — чацвёртае пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы дадзеных і павышанай якасцю галасавой сувязі. Сетка чацвёртага пакалення дазваляе забяспечыць хуткасць перадачы звестак у 5—15 разоў вышэйшую, чым 3G. Дзякуючы 4G абанент атрымлівае высакахуткасны інтэрнэт, інавацыйныя мультымедыйныя паслугі, аўдыя- і відэакантэнт самай высокай якасці ў рэжыме рэальнага часу, новы ўзровень інтэрактыўных зносінаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239