Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/969608_969609/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:47
22.08.2018 09:54 Эканоміка

У Мінску ў студзені—ліпені аб'ём прамысловай вытворчасці вырас на 6,5%

Мінск, 22 жніўня. У студзені—ліпені 2018 года аб'ём прамысловай вытворчасці Мінска ў наяўных цэнах склаў 9 млрд 918,2 млн рублёў, або на 6,5% больш у супастаўных цэнах, чым у студзені—ліпені 2017 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

У горназдабыўной прамысловасці рост склаў 14,3%, апрацоўчай — 6,4%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 7,8% і ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — 1,9%.

У ліпені 2018 года да ліпеня 2017 года прырост прамвытворчасці склаў 8,3%.

У 11 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб'ём прамысловай вытворчасці за студзень—ліпень 2018 года перасягнуў узровень студзеня—ліпеня 2017 года. Найбольшы прырост назіраўся у металургічнай вытворчасці (на 12,3%), вытворчасці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 11,1%), машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 9,9%), прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў (на 8,6%).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН