Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/969611_969612/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 19:21
22.08.2018 09:57 Грамадства

На МКАД аўтамабіль насмерць збіў 38-гадовага мінчаніна

Мінск, 22 жніўня. На Мінскай кальцавой аўтадарозе мінулай ноччу легкавы аўтамабіль насмерць збіў 38-гадовага мінчаніна.

Як паведаміла прэс-служба МУС, у Мінску ў 00.15 на 10-м кіламетры МКАД мужчына, кіруючы аўтамашынай "Хонда", учыніў наезд на мінчаніна 1980 года нараджэння, які пераходзіў праезную частку не па пешаходным пераходзе. Пешаход загінуў на месцы.

Таксама ў Ветцы 20 жніўня ў 22.00 супрацоўнікамі УУС Гомельскага аблвыканкама, РАУС і АМАП УУС па месцы жыхарства затрыманы мужчына 1975 года нараджэння, які збыў тры грамы высушанай марыхуаны. У часе вобыску ў лазні ў двары дома знойдзена памяшканне, спецыяльна прыстасаванае для вырошчвання канапель. Канфіскаваныя насенне і абсталяванне. Распачата справа па ч. 2 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь.

На працягу дзяжурных сутак зарэгістравана 260 злачынстваў і 37 здарэнняў. Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 164 злачынствы, па 92 — устаноўлены падазроныя.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239