Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/969626_969627/
Дата раздрукоўкі: 03.08.2020 14:26
22.08.2018 12:21 Грамадства

У Бярэзінскім раёне ў выніку абвальвання грунту загінуў рабочы

Мінск, 22 жніўня. Бярэзінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць даследчую праверку па факце смерці рабочага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства "Бярэзінскае ПМС", паведаміла прэс-служба СК.

Трагічны выпадак адбыўся 21 жніўня ў вёсцы Котава Бярэзінскага раёна, дзе праводзіліся работы па адводзе вады на полі. Падчас кладкі дрэнажных труб адбыўся абвал зямлі. У выніку рабочага, які знаходзіўся ў траншэі на двухметровай глыбіні, засыпала грунтам. 32-гадовы жыхар Беразіна загінуў.

Следствам з удзелам эксперта праведзены агляд месца здарэння. У рамках праверачных мерапрыемстваў вывучаецца канфіскаваная дакументацыя, якая тычыцца абслугоўвання меліярацыйных сістэм, захавання правілаў аховы працы пры выкананні земляных работ, працоўных абавязкаў, апытваюцца работнікі, службовыя асобы абслуговай арганізацыі.

Дакладная прычына смерці будзе ўстаноўлена ўпраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Па выніках праверкі будзе прынята працэсуальнае рашэнне, паведамляе СК.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239