Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/969633_969634/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:44
22.08.2018 13:02 Грамадства

Суд вынес прыгавор матацыклісту за ДТЗ у Мінску, у якім загінула цяжарная жанчына

Мінск, 22 жніўня. Суд вынес прыгавор матацыклісту за ДТЗ у Мінску, у якім загінула цяжарная жанчына.

Трагедыя здарылася 9 красавіка 2018 года. 28-гадовы матацыкліст з цяжарнай пасажыркай рухаўся па праспекце Незалежнасці з хуткасцю не меншай як 108 км/гадз. У нейкі момант матацыкл занесла і вадзіцель страціў кіраванне. Матацыкл перакуліўся на цяжарную пасажырку. Акрамя таго, жанчыну ўдарыла аб аўтамабіль, які стаяў каля краю дарогі. У ДТЗ ёй былі прычынены цяжкія цялесныя пакалечанні, ад якіх яна пасля памерла.

Як паведамілі ў Мінскім гарадскім судзе, 20 жніўня на выязным судовым пасяджэнні судом Савецкага раёна Мінска разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні кіроўцы матацыкла ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху).

Абвінавачваны прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху і прыгавораны да пазбаўлення волі на два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Ён таксама пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239