Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/969665_556699/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 19:05
22.08.2018 14:16 Грамадства, Эканоміка

"Белтэлекам" 1 верасня павышае тарыфы на доступ у інтэрнэт

Мінск, 22 жніўня. РУП "Белтэлекам" абвясціла аб павышэнні 1 верасня тарыфаў на доступ у інтэрнэт.

Павышэнне не закране кошт рэгуляваных паслуг мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, міжнароднай тэлефоннай сувязі, паслуг доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслуг доступу ў інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, паслуг хостынгу.

Так, абаненцкая плата ADSL-тарыфу "Дамасед старт" павялічыцца з 15,5 да 15,7 рубля ў месяц, "Дамасед XXL" — з 17 да 17,5 рубля. Штомесячны плацеж па тарыфе "Камфорт экспрэс" павялічыцца з 9 да 9,5 рубля, "Рэкорд 10" — з 17,1 да 18 рублёў, "Рэкорд 50 new" — з 23,5 да 24 рублёў.

Такім чынам, падаражанне па пяці тарыфах складзе ў сярэднім 3,4%.

21 жніўня аб павышэнні тарыфаў на свае паслугі з пачатку верасня абвясцілі тэлекам-аператары "МТС" і velcom. Яны маюць намер павысіць тарыфы на асноўныя паслугі сотавай сувязі да 2,9%.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239