Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/969675_445512/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:05
22.08.2018 14:40 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 22 жніўня. У Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Аліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Напярэдадні, 21 жніўня, пасля амаль месячнага перапынку ў беларускай сталіцы пачаўся двухдзённы раунд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Адбыліся сустрэчы трох з чатырох падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту: па палітычных, па гуманітарных і па пытаннях бяспекі. Падгрупа па эканоміцы не збіралася.

Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для СМІ рэжыме.

Віцэ-спікер Вярхоўнай рады прадстаўнік Украіны ў падгрупе па гуманітарных пытаннях Ірына Герашчанка сёння паведаміла ў "Фэйсбуку", што кантактная група ў Мінску пачала складаць спісы затрыманых украінцаў на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік.

Папярэдні раўнд перамоў у беларускай сталіцы адбыўся 25 ліпеня, пасля чаго кантактная група пайшла на канікулы. Паводле вынікаў гэтага раўнда спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва і колькасць выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны скарачаюцца.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН