Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/969676_889966/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:03
22.08.2018 15:13 Грамадства

Міліцыя затрымала 25-гадовага мужчыну, які ўчыніў два разбойныя напады ў мінскіх крамах

Мінск, 22 жніўня. Супрацоўнікі МУС і ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі раней судзімага за маёмасныя злачынствы 25-гадовага мужчыну, які здзейсніў два разбойныя напады ў крамах па вуліцах Прытыцкага і Лідская ў Мінску.

Як паведамілі ў ГУУС, 21 ліпеня ў міліцыю паступіла інфармацыя аб крадзяжы 130 рублёў у прадуктовым магазіне на вуліцы Прытыцкага, які быў здзейснены неўстаноўленым мужчынам з выкарыстаннем прадмета, падобнага на пісталет. 24 ліпеня адбылося аналагічнае злачынства ў краме на вуліцы Лідская. Праваахоўнікі ўстанавілі, што да абодвух разбойных нападаў мае дачыненне адна і тая ж асоба.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўленая асоба зламысніка. Ім аказаўся 25-гадовы раней судзімы за маёмасныя злачынствы мужчына. Яго затрымалі ў Валожынскім раёне. Па месцы жыхарства знойдзены прадмет, падобны на пісталет. Падчас расследавання давядзецца ўсталяваць, ці з'яўляецца гэты прадмет зброяй.

Фрунзенскі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць папярэдняе расследаванне па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 207 Крымінальнага кодэкса (разбой, учынены паўторна).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239