Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/969681_852366/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 19:11
22.08.2018 15:19 Грамадства

На беларуска-латвійскай мяжы затрыманая група нелегалаў з Манголіі

Мінск, 22 жніўня. На беларуска-латвійскай мяжы затрыманая група нелегальных мігрантаў з Манголіі.

Як паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт, вечарам 21 жніўня ў населеным пункце Чурылава Верхнядзвінскага раёна ў памежнай паласе нарад згодна з аператыўнай інфармацыяй затрымаў пяцярых грамадзян Манголіі. Замежнікі спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу, перайшоўшы з Беларусі ў Латвію. З выхадцамі з Усходняй Азіі вядзецца разбор для высвятлення іх намераў.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне памежнага рэжыму (артыкулы 23.29 і 23.30 КоАП). Ім пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну да пяці гадоў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239