Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/969709_887456/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 17:53
22.08.2018 16:29 Грамадства

Загадчыцу лабараторыі 9-й мінскай бальніцы асудзілі на тры з паловай гады калоніі за хабар

Мінск, 22 жніўня. Загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска асуджаная на тры з паловай гады калоніі за атрыманне хабару. Такое рашэнне 20 жніўня прыняў суд Маскоўскага раёна сталіцы, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

У судзе было ўстаноўлена, што з чэрвеня па снежань 2016 года жанчына атрымала ўвогуле 6 тыс. еўра "за ўнясенне ў праект тэхнічных характарыстык аўтаматычнага аналізатара мачы такіх зменаў", якія дазволілі б зацікаўленай арганізацыі "ўдзельнічаць пры правядзенні дзяржаўнай закупкі, а таксама ў наступным атрымліваць выгады маёмаснага характару".

Медыка прызналі вінаватай на падставе чч. 1 і 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару і паўторнае атрыманне хабару службовай асобай) і пакаралі канфіскацыяй усёй маёмасці і пазбаўленнем волі на тры гады шэсць месяцаў у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя таго, яе пазбавілі права на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з адміністрацыйна-гаспадарчымі і арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі.

Паводле інфармацыі ВС, прысуд у законную сілу яшчэ не ўвайшоў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239