Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/22/eu_969657_880011/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 19:19
22.08.2018 14:08 Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

Мітрапаліт Павел і пасол Польшчы Артур Міхальскі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы

Мінск, 22 жніўня. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, 22 жніўня прыняў у Мінскім епархіяльным упраўленні пасла Польшчы Артура Міхальскі, паведамляе афіцыйны партал Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.

Як адзначаецца, сустрэча "мела  характар знаёмства". Праваслаўны іерарх абмеркаваў з польскім дыпламатам перспектывы "магчымага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы".

Артур Міхальскі быў прызначаны на пасаду пасла Польшчы ў Беларусі ў маі гэтага года. 12 чэрвеня дыпламат уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею.

Міхальскі скончыў Акадэмію каталіцкага багаслоўя. У 1991—1996 гадах быў другім, а затым першым сакратаром пасольства Польшчы ў Маскве. У 1996—1997 гадах кіраваў расійскім дэпартаментам ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў. У 1997—2000 гадах працаваў у дэпартаменце Усходняй Еўропы МЗС Польшчы. У 2000—2004 гадах займаў пасаду першага сакратара, а затым дарадцы пасольства Польшчы ў Вашынгтоне. З 2004 па 2006 гады працаваў у дэпартаменце Амерыкі польскага МЗС. У 2006—2010 гадах узначальваў польскае пасольства ў Канадзе. Пасля вяртання ў Варшаву займаў пасаду намесніка дырэктара, а затым дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС. У 2012—2017 гадах быў паслом у Малдове. Са жніўня 2017 года Міхальскі зноў займаў пасаду дырэктара Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239