Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/23/969772_969773/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:18
23.08.2018 10:27 Эканоміка, Фінансы

Набылі моц змены ў закон "Аб крэдытных гісторыях"

Мінск, 23 жніўня. 23 жніўня набылі моц змяненні і дапаўненні ў закон "Аб крэдытных гісторыях", паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Так, новым законам ад 13 лiстапада 2017 года пашыраецца колькасць крыніц фарміравання крэдытных гісторый за кошт лізінгавых арганізацый і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь". Пры гэтым прадугледжана ўключэнне ў склад крэдытных гісторый звестак аб дагаворах лізінгу, дагаворах факторынгу і дагаворах ўступкі грашовага патрабавання пры ажыццяўленні факторынгавай аперацыі.

Закон пашырае пералік звестак аб крэдытных здзелках, што ўключаюцца ў склад крэдытных гісторый. У прыватнасці, звесткі аб крэдытных дагаворах з аднаўлянымі крэдытнымі лініямі і дагаворах, якія змяшчаюць ўмовы авердрафтнага крэдытавання, дапаўняюцца інфармацыяй пра суму тэрміновай запазычанасці, тэрмін узнаўлянасці крэдыту, дату ўстанаўлення ліміту авердрафту.

Таксама ўстаноўлена сувязь дагавораў забеспячэння (даручальніцтва, гарантыя) з дамовамі крэдытнага характару, якія забяспечваюцца імі, што дазволіць ацэньваць фактычную суму астатку асноўнага абавязацельства, якое забяспечваецца.

Прадугледжана магчымасць атрымання згоды суб'екта крэдытнай гісторыі на прадстаўленне крэдытнай справаздачы ў электронным выглядзе без выкарыстання электроннага лічбавага подпісу ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Змены ў закон дазволяць атрымліваць больш поўную і дакладную інфармацыю аб крэдытаздольнасці суб'ектаў крэдытных гісторый. Таксама змены дапамогуць знізіць крэдытныя рызыкі, што ў сваю чаргу будзе спрыяць развіццю фінансавага рынку і інстытута нагляду за ім, павысіць устойлівасць фінансавай сістэмы краіны ў цэлым.

У рамках прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з названым законам праўленнем Нацбанка 22 чэрвеня 2018 года прынята пастанова № 291, што вызначае парадак фарміравання рэгулятарам крэдытных гісторый, у тым ліку парадак і тэрміны прадстаўлення звестак, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі, а таксама парадак прадстаўлення Нацбанкам крэдытных справаздач карыстальнікам крэдытных гісторый і суб'ектам крэдытных гісторый. Акрамя таго, 22 жніўня 2018 года прынята пастанова № 375, якая вызначае формы прадстаўлення крэдытных справаздач.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239