Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/23/969776_969777/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:40
23.08.2018 11:30 Грамадства

У Салігорскім раёне мужчына атрымаў апёкі пры тушэнні травы

Мінск, 23 жніўня. Пры тушэнні травы, якая загарэлася, у Салігорскім раёне пацярпеў мясцовы жыхар, паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

22 жніўня ў 16.12 ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні травы ў пасёлку Ябланава Салігорскага раёна.

Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца выкліку, выявілі загаранне травы на плошчы 0,03 га.

Пры самастойным тушэнні атрымаў тэрмічныя апёкі гаспадар участка, мужчына 1933 года нараджэння. Пацярпелага з папярэднім дыягназам "тэрмічныя апёкі полымем абодвух перадплеччаў, левага пляча, тулава, галавы І—ІІ ступені" (15% цела)" брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла ў прыёмны пакой бальніцы. Медыкі аказалі яму дапамогу, ад шпіталізацыі мужчына адмовіўся.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239