Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/24/969953_778899/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:31
24.08.2018 14:21 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе

Мінск, 24 жніўня. Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Указам № 348 "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў" Аляксандр Паутаў вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага суда з наступным інфармаваннем аб гэтым Савета Рэспублікі і прызначаны суддзёй і старшынёй эканамічнага суда горада Мінска. Замест яго ў склад прэзідыума Вярхоўнага суда ўключаны суддзя Анатоль Гарноўскі.

На новы пяцігадовы тэрмін старшынёй эканамічнага суда Віцебскай вобласці прызначаны Алег Кіенка, старшынёй Гомельскага абласнога суда — Сяргей Шаўцоў, намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда — Генадзь Кляшчанок.

Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад пасадаў суддзі і старшыні розных судоў у рэгіёнах Беларусі.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239