Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/24/969972_969973/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:16
24.08.2018 21:50 Грамадства

За сем месяцаў гэтага года ў ДТЗ пацярпела амаль на 80% дзяцей больш, чым годам раней

Мінск, 24 жніўня. За сем месяцаў гэтага года ў Мінску зарэгістравана 31 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам дзяцей, паведамляе УДАІ Мінгарвыканкама.

У выніку ДТЗ былі траўмаваныя 32 дзіцяці, што на 77,8% больш, чым у аналагічным перыядзе 2017 года. 64,5% пацярпелых дзяцей — пешаходы, 22,6% — пасажыры, 12,9% — веласіпедысты.

У 10 ДТЗ з удзелам непаўналетніх устаноўленая віна дзяцей, у 21 здарэнні — віна дарослых.

Дзяржаўтаінспекцыя адзначае, што ў мэтах павышэння бяспекі дарожнага руху ў Мінску з пачатку года пабудавана пяць святлафораў: вул. Глебкі — рэстаран "МакДональдс", вул. Рагачоўская — вул. Праектаваная № 5, вул. Старынаўская — вул. Паштовая, вул. Старынаўская — вул. Нікіфарава, вул. Старынаўская — вул. Скарыны. Штучныя няроўнасці з абмежаваннем хуткаснага рэжыму да 40 км/гадз на праезнай частцы ўстаноўленыя ў 27 месцах сталіцы. Акрамя таго, устаноўлена больш за 5.500 метраў і падрыхтаваны прапановы на ўстаноўку больш за 3.000 метраў абмежавальных пешаходных агароджаў.

Устаноўлены інфармацыйныя шчыты "Увага —дзеці", "Школа". Інспектары ДАІ будуць дзяжурыць паблізу навучальных устаноў, кантраляваць бяспечную перавозку непаўналетніх пасажыраў, а таксама эвакуяваць аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэннем правілаў дарожнага руху каля школ і дзіцячых садкоў.

З 25 жніўня па 5 верасня ў краіне будзе праводзіцца спецыяльнае мерапрыемства "Увага — дзеці!". У гэты час вадзіцелі ў светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239