Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/24/970067_970068/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:27
24.08.2018 19:05 Грамадства

Больш за пяць з паловай гадзін работнікі лясной аховы тушаць пажар у Палескім лясгасе

Мінск, 24 жніўня. Буйное ўзгаранне адбылося сёння на балоцістай мясцовасці паблізу вёскі Альманы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Як паведаміла БелаПАН прэс-служба Мінлясгаса, плошча пажару пакуль удакладняецца. На момант прыбыцця першага падраздзялення з працаўнікоў лясной аховы Палескага лясгаса ачаг ужо складаў 5 га. Выявіць яго ўдалося дырэктару лясгаса падчас патрулявання.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай узгарання стала парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Гэта мясцовасць карыстаецца папулярнасцю сярод ягаднікаў, хутчэй за ўсё, крыніцай пажару магла стаць незатушаныя цыгарэта.

Як адзначаюць у Мінлясгасе, сітуацыю істотна ўскладняе адсутнасць лесагаспадарчых дарог. На гэты момант дабрацца да ачага ўзгарання можна толькі пешшу або на ўсюдыходзе. Акрамя таго, хуткаму распаўсюджванню агню спрыяе моцны вецер.

На ліквідацыі пажару задзейнічаны 18 работнікаў Палескага лясгаса, а таксама ўсюдыход. Сваіх работнікаў на тушэнне пажару таксама накіравалі Столінскі і Лунінецкі лясгасы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239