Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/24/eu_969967_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.10.2020 07:13
24.08.2018 14:19 Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз, Грамадства

Еўракамісар па пытаннях аховы здароўя і бяспекі прадуктаў наведае Мінск

Мінск, 24 жніўня. Візіт еўракамісара па пытаннях аховы здароўя і бяспекі харчовых прадуктаў Віняціса Андрукайціса ў Мінск адбудзецца 27 жніўня.

Як паведамляе прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, еўракамісар сустрэнецца з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым, а таксама з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктарам дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іванам Смільгінем, міністрам аховы здароўя Валерыем Малашкам і намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам.

"Я з нецярпеннем чакаю плённых дыскусій з нашымі беларускімі калегамі, у тым ліку па пытаннях хвароб жывёл, уключаючы афрыканскую чуму свіней, двухбаковага доступу да рынкаў, супрацьмікробнай рэзістэнтнасці, вакцынацыі і неінфекцыйных захворванняў", — заявіў Андрукайціс напярэдадні візіту.

28 жніўня еўракамісар азнаёміцца з ходам рэалізацыі праекта, які ажыццяўляецца ў Навагрудку (Гродзенская вобласць) пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза, а таксама наведае Літоўскі цэнтр адукацыі, культуры і інфармацыі ў Рымдзюнах (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці).
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239