Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/25/970095_123456/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:19
25.08.2018 12:19 Грамадства

Лукашэнка павіншаваў жыхароў і гасцей Салігорска з 60-годдзем з дня ўтварэння горада

Мінск, 25 жніўня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў і гасцей Салігорска з 60-годдзем з дня ўтварэння горада.

"Найперш гэта свята тых, хто сваёй упартай працай закладваў аснову магутнага вытворчага патэнцыялу не толькі Салігорска, але і сталічнага рэгіёна, краіны ў цэлым. У народзе кажуць, што твар горада вызначаюць яго жыхары. Шахцёры, якія стаялі ля вытокаў горада, як ніхто іншы, разумеюць каштоўнасць прынцыпаў, на якіх будуецца суверэнная Беларусь, — сумленнасць, справядлівасць, прыстойнасць, важнасць захавання міру і бяспекі ў нашай дзяржаве", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што такое ж стаўленне сфарміравана і ў маладога пакалення, якое прымае эстафету слаўных спраў і адказнасці за лёс сваёй малой радзімы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН