Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/25/970098_123456/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:29
25.08.2018 12:14 Грамадства

У Мінску ў забароненым для купання кар`еры патануў падлетак

Мінск, 25 жніўня. У забароненым для купання кар`еры ў Мінску патануў 15-гадовы падлетак.

Як паведамляе МНС, 24 жніўня ў 15.06 на нумар "101" ад відавочцы паступіла паведамленне аб тым, што ў тэхнічным вадаёме па вул. Гарэцкага тоне чалавек. Відавочца паведаміў, што пяць хвілін таму дзіця скрылася пад вадой.

У 15.37 работнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння з глыбіні 2 метры за 7 метраў ад берага выцягнулі з вады падлетка без прыкмет жыцця.

Школьнік прыехаў з Бешанковічаў Віцебскай вобласці. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239